ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 мая 2021, 16:12

Выхаванцы ДЮСШ з Глыбокага выйгралі "Мяч над сеткай" сярод юнакоў 2006 года нараджэння

Фота з архіва
Фота з архіва

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выхаванцы Глыбоцкай ДЮСШ выйгралі "Фінал чатырох" дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі "Мяч над сеткай" сярод юнакоў 2006 года нараджэння. Турнір адбыўся ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Дружына выйграла тры сустрэчы, набраўшы дзевяць ачкоў. Другое месца занялі прадстаўнікі АСДЮШАР імя Сапегі з Гродна: у іх на рахунку дзве вікторыі і тры пункты. Замкнула тройку наймацнейшых дружына СДЮШАР "Энергія" з Гомеля з адной перамогай у актыве і трыма ачкамі. Калектыў з СДЮШАР ВК "Мінск" ачкоў не набраў, уступіўшы ва ўсіх проціборствах.

Лепшымі ігракамі каманд былі прызнаны Артур Пачэнка (ДЮСШ Глыбокага), Максім Чарневіч (АСДЮШАР імя Сапегі Гродна), Дзмітрый Азерскі (СДЮШАР "Энергія" Гомеля) і Аляксей Крыўчык (СДЮШАР ВК "Мінск").

У сезоне 2020/2021 у дзіцяча-юнацкай валейбольнай лізе "Мяч над сеткай" прынялі ўдзел 80 каманд з усіх рэгіёнаў краіны.

"Мяч над сеткай" дапамагае на ранніх этапах выяўляць таленавітых валейбалістаў, а таксама дае дзецям бясцэнны спаборніцкі вопыт. Па сутнасці, гэта дзіцячы варыянт чэмпіянату краіны з усімі атрыбутамі дарослага. Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Беларуская федэрацыя валейбола, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі