Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 чэрвеня 2017, 13:50

Выбраны новыя намеснікі старшыні ФХБ

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новымі намеснікамі старшыні Федэрацыі хакея Беларусі сёння на пазачарговай канферэнцыі ў Мінску выбраны Дзмітрый Баскаў, Сяргей Ганчароў і Анатоль Варывончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выбранне намеснікаў старшыні федэрацыі хакея стала асноўным пытаннем парадку дня. Як паведамлялася, 20 мая ў час справаздачна-выбарнай канферэнцыі новым кіраўніком ФХБ стаў Сямён Шапіра. Кіраўнік беларускага хакея папрасіў не спяшацца з назначэннем сваіх намеснікаў.

Рашэнні аб выбранні Дзмітрыя Баскава, Сяргея Ганчарова і Анатоля Варывончыка прыняты сёння на канферэнцыі аднагалосна. Гэтыя спецыялісты маюць высокі аўтарытэт у беларускім хакеі. Анатоль Варывончык на гэты час з'яўляецца старшынёй праўлення ХК "Нёман" (Гродна) - дзеючага чэмпіёна ў экстралізе, з 1997 па 2001 год ён узначальваў нацыянальную зборную Беларусі.

Сяргей Ганчароў добра вядомы па рабоце ў ФХБ раней на пасадзе генеральнага сакратара, а пры кіраванні федэрацыяй Ігарам Рачкоўскім ён таксама займаў пасаду намесніка старшыні. У маі 2016-га Сяргей Ганчароў быў выбраны членам савета Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) і прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выбарах месца правядзення чэмпіянату свету 2021 года, які пройдзе ў Мінску і Рызе.

Дзмітрый Баскаў на гэты час з'яўляецца дырэктарам адной з паспяховых хакейных школ БФСТ "Дынама", у мінулым галкіпер, які працаваў затым трэнерам у "Брэсце", "Мінскіх зубрах", "Раўбічах" і юнацкай зборнай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі