ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 мая 2023, 09:31

ВРЗ выйграў у "Мінска" ў дамашнім паўфінале чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

Фота з архіва
Фота з архіва

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гомельскі ВРЗ атрымаў буйную перамогу ў дамашнім матчы паўфінальнай серыі 34-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Учора ў першай сустрэчы ў Гомелі гаспадары па ўсіх артыкулах абыгралі гасцей з ФК "Мінск" з рэзультатам 9:1. Наступны паядынак пройдзе 15 мая на пляцоўцы мінчан, а 19 мая каманды зноў будуць сапернічаць на арэне гомельскай дружыны.

10 мая ў другой пары дзеючыя чэмпіёны краіны спартсмены "Сталіцы" на паркеце спарткомплексу "Уручча" разграмілі гомельскі БЧ з лікам 5:1. Другая гульня пройдзе 14 мая ў Гомелі, а 18 мая сапернікі зноў згуляюць у Мінску.

Паўфінальныя серыі прадоўжацца да трох перамог адной з каманд.

У мінулым сезоне "Сталіца" заваявала свой чацвёрты залаты медаль, абыграўшы ў фінальнай серыі ВРЗ. Уладальнікам бронзавых узнагарод упершыню стаў ФК "Мінск", які адолеў гродзенскае "УУС-Дынама". Больш за ўсё чэмпіёнскіх тытулаў у актыве мінскага "Дарожніка", які шэсць разоў выйграваў залатыя медалі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі