Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 сакавіка 2022, 12:03

ВРЗ выйграў у БЧ у гомельскім дэрбі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены гомельскага ВРЗ абыгралі землякоў з БЧ у цэнтральным паядынку 23-га тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як і чакалася, гомельскае дэрбі прайшло ў вельмі ўпартай барацьбе. У першым тайме каманды абмяняліся галамі, а пасля перапынку спартсмены ВРЗ чатыры разы паразілі вароты сапернікаў, прапусціўшы толькі адзін мяч - 5:2.

У другім паядынку 27 сакавіка дзеючы чэмпіён краіны аршанскі "Вітэн" разграміў на сваёй пляцоўцы мінскі "Дарожнік" з лікам 7:1.

28 сакавіка спартсмены "Сталіцы" на паркеце спартыўнага комплексу "Уручча" сустрэнуцца з мінскім "Дынама-БНТУ".

26 сакавіка "Мінск" на выездзе разграміў "Ліду" - 7:1, а ў Светлагорску мясцовы ЦКК атрымаў валявую вікторыю над сталічным клубам "Ахова-Дынама" - 3:2.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: ВРЗ (Гомель) - 56 ачкоў (21 матч), "Сталіца" (Мінск) - 49 (21), "Вітэн" (Орша) - 49 (21), БЧ (Гомель) - 48 (21).

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Уладзімір Піскун ("Мінск"), які забіў 22 мячы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі