Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лютага 2022, 09:26

ВРЗ перамог "Вітэн" у матчы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гомельскі ВРЗ абыграў аршанскі "Вітэн" у гасцявым матчы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку другога тайма цэнтральнага паядынку 18-га тура ўладальнікі серабра мінулага першынства ўступалі дзеючым чэмпіёнам 2:3, але затым Максім Варонін зраўнаваў рэзультат, а за 10 мінут да фінальнай сірэны Давід Асланян прынёс перамогу гамяльчанам - 4:3.

Рэзультаты астатніх сустрэч: БЧ (Гомель) - "Першы рэгіён" (Брэст) - 5:0 (тэхнічнае паражэнне), "Ахова-Дынама" (Мінск) - "Сталіца" (Мінск) - 1:5, "Барысаў-900" - "УУС-Дынама" (Гродна) - 2:4, ЦКК (Светлагорск) - "Мінск" - 5:4, "Дарожнік" (Мінск) - "Дынама-БНТУ" (Мінск) - 2:4.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: БЧ - 45 ачкоў (16 матчаў), ВРЗ - 41 (16), "Сталіца" - 37 (15), "Вітэн" - 37 (16). Унізе табліцы "Першы рэгіён", у якога толькі адзін заліковы бал, 3 ачкі ў актыве "Ліды".

Наступныя сустрэчы пройдуць 26-27 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі