Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 красавіка 2021, 11:25

Восем медалёў заваявалі беларускі на этапе КС па мастацкай гімнастыцы ва Узбекістане

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восем медалёў заваявалі беларускі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ва Узбекістане, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

У індывідуальным мнагабор'і ў жанчын бронзавы медаль выйграла Настасся Салас, чыя сума балаў - 96,500. Апярэдзіць беларускую спартсменку змаглі толькі сёстры Аверыны. Дзіна выйграла золата - 104,10 бала, у Арыны - серабро (97,400). Адзначым, што беларуская грацыя Аліна Гарнасько спынілася на чацвёртай пазіцыі падагульняючага пратакола ў гэтым відзе праграмы - 94,150 бала.

Яшчэ адзін бронзавы медаль у мнагабор'і заваявалі беларускія групавічкі. Пасля першага віду яны займалі другую пазіцыю, але ў выніку размясціліся на трэцім месцы - 72,250 бала. Серабро на свой рахунак запісалі ізраільцянкі (73,550 бала). Перамогу сенсацыйна атрымалі гімнасткі з Узбекістана (76,400).

У фіналах асобных відаў залаты медаль выйграла Аліна Гарнасько, якой лепш, чым саперніцам, удаліся практыкаванні са стужкай - 22,750 бала. Беларуска апярэдзіла італьянку Сафію Рафаэлі - 22,100 бала і расіянку Дзіну Аверыну - 21,500 бала.

У кампазіцыі з мячом беларуска набрала 25,100 бала. Золата выйграла Арына Аверына - 28,400 бала. Серабро ў яе сястры Дзіны Аверынай - 28,150 бала.

Такой жа атрымалася расстаноўка сіл па выніках практыкаванняў з булавамі. Чэмпіёнская сума Арыны Аверынай - 28,650 бала. Серабро Дзіне Аверынай прынесла ацэнка 28,150 бала. У Аліны Гарнасько - бронза (26,550).

У кампазіцыі з абручом на трэцяй ступені п'едэстала спаборніцтвы завяршыла Настасся Салас. Ацэнка беларускай спартсменкі - 24,700 бала. Золата ў Дзіны Аверынай - 27,750 бала. Серабро ў італьянкі Сафіі Рафаэлі - 25,400 бала.

Зборная Беларусі ў групавых практыкаваннях да бронзы ў мнагабор'і дабавіла золата і серабро ў асобных відах. Узнагароду вышэйшай пробы яны выйгралі ў кампазіцыі з абручамі і булавамі - 38,650 бала. На другой пазіцыі завяршылі гэты від праграмы ўзбекскія спартсменкі - 37,700 бала. На трэцім месцы зборная Ізраіля - 34,950 бала.

У стартах з пяццю мячамі беларускі сталі сярэбранымі медалісткамі з ацэнкай 38,650 бала. Чэмпіёнкамі сталі ўзбекскія спартсменкі - 40,950 бала. Бронза ў ізраільскай дружыны - 37,600 бала.

Спаборніцтвы ў Ташкенце сабралі спартсменак з 30 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі