ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 красавіка 2023, 13:07

Восем каманд з Беларусі і Расіі пазмагаюцца ў Брэсце на турніры па хакеі на траве

Фота з архіва
Фота з архіва

5 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце з 6 па 9 красавіка пройдзе міжнародны турнір па хакеі на траве сярод мужчынскіх каманд "Праметэй-2023", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама.

Турнір у горадзе над Бугам арганізуюць ужо дзявяты раз. Матчы пройдуць на стадыёне "Будаўнік" (вул. Ленінградская, 2Б). У бягучым годзе за перамогу пазмагаюцца восем каманд. Тры з іх прадстаўляюць Беларусь - брэсцкі "Будаўнік", ХК "Мінск" і "Гомель". Канкурэнцыю ім складуць каманды з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Электрасталі, Казані і Екацярынбурга.

Некаторыя матчы турніру ў Брэсце пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

Дружыны падзелены на дзве групы. У першы квартэт трапілі маскоўскі "Усход", казанскі "Дынама-Ак Барс", "Мінск" і "Гомель". У другой чацвёрцы пазмагаюцца брэсцкі "Будаўнік", "Дынама-Электрасталь", "Дынама-Будаўнік" з Екацярынбурга і зборная Санкт-Пецярбурга. Каманды згуляюць паміж сабой у групах, мацнейшыя 9 красавіка пазмагаюцца ў фінале за перамогу ў турніры. Пераможцу ўзнагародзяць кубкам "Праметэя", прызёрам уручаць медалі. Лепшых ігракоў заахвоцяць памятнымі прызамі.

Гэтыя спаборніцтвы праводзяцца для папулярызацыі і развіцця хакея на траве, павышэння майстэрства спартсменаў і ўмацавання супрацоўніцтва паміж краінамі-ўдзельніцамі. Акрамя таго, выступленне на турніры - частка падрыхтоўкі да чэмпіянатаў па хакеі на траве Беларусі і Расіі.

Арганізатарамі "Праметэя" выступаюць упраўленне спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама, Беларуская федэрацыя хакея на траве, спартыўны клуб "Будаўнік".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі