Фота з архіва
7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чарнагорскай Будве прадаўжаецца 34-ы міжнародны турнір па боксе "Жамчужчына Адрыятыкі", які мае статус Кубка свету сярод моладзі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На спаборніцтвах стартавалі баксёры з 21 краіны, у тым ліку 16 прадстаўнікоў Беларусі. Па выніках папярэдніх баёў палавіна нашай дэлегацыі дайшла да паўфінальнай стадыі ў сваіх вагавых катэгорыях. Сёння барацьбу за выхад у фіналы павядуць дзяўчаты - на чарнагорскі рынг выйдуць беларускі Наталля Насачова (да 57 кг) і Настасся Гарохава (да 63 кг).
Заўтра выступленні на "Жамчужыне Адрыятыкі" прадоўжаць нашы Захар Вяленка (да 51 кг), Дзмітрый Сарокін (да 67 кг), Андрэй Мацкевіч (да 80 кг), Андрэй Румянцаў (да 86 кг), Станіслаў Жылянін (да 92 кг) і Уладзімір Пуцько (звыш 92 кг). Кожны з паўфіналістаў маладзёжнага Кубка свету па боксе гарантаваў мінімум бронзавы медаль, паколькі баі за трэція месцы на турніры не прадугледжаны. Фінальныя паядынкі ў Будве пройдуць 9 сакавіка.-0-