Фота з архіва
10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы завяршыліся адборачныя спаборніцтвы ў рамках трэцяга этапу Кубка Паўла Ляднёва - 2024 па сучасным пяцібор'і, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у спаборніцтвах прымаюць пяціборцы з Беларусі, Расіі і Казахстана. У сераду на старт кваліфікацыі выйшлі 32 дзяўчыны, падзеленыя на дзве падгрупы, з абодвух пулаў у суботні фінал адабраліся па дзевяць мацнейшых спартсменак. У першым паўфінале тры верхнія радкі занялі прадстаўніцы Масквы, лепшай з якіх стала Ксенія Фральцова. У фінал таксама прайшлі нашы Настасся Пракапенка, Кацярына Сукора, Вольга Сілкіна і Наталля Савянкова.
У другім паўфінале роўных не было беларускам Віялеце Гурэевай і Ірыне Прасянцовай, адборачны бар'ер таксама пераадолелі іх суайчынніцы Таццяна Рагачова і Міра Бурая. Такім чынам, за медалі трэцяга этапу Кубка Ляднёва 13 ліпеня будуць змагацца 8 нашых дзяўчат і 10 спартсменак з Расіі. Заўтра рэйтынгавыя ачкі ў фехтаванні размяркуюць мужчыны, вырашальны старт у мужчынскім заліку адбудзецца ў пятніцу. Сярод фіналістаў 8 беларусаў, 9 расіян і адзін атлет з Казахстана.
Кубак Паўла Ляднёва па сучасным пяцібор'і праводзіцца з 2022 года, у мінулым сезоне чэмпіёнамі турніру сталі нашы Ілья Палазкоў і Марыя Гнедчык. У бягучым годзе адбыліся ўжо два старты: на першым этапе ў Мінску ў сакавіку перамаглі Ягор Грамадскі і Кацярына Эціна з Расіі, на другім этапе ў Маскве ў маі поспех святкавалі беларус Уладзіслаў Несцераў і расіянка Ксенія Фральцова.-0-