Фота МАЗа
9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпаж беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраваннем Сяргея Вязовіча стаў пераможцам пятага этапу 14-га міжнароднага ралі-марафону "Шаўковы шлях", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У аўторак удзельнікі ралі перасеклі граніцу Расіі і Манголіі - маршрут пралягаў ад сяла Кош-Агач у Рэспубліцы Алтай да горада Хоўд у Заходняй Манголіі. Даўжыня спецучастка склала 297 км. Лепшы рэзультат на пятым этапе паказаў экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргея Вязовіча - 3 гадз 7 мін 3 сек. Больш як на дзве мінуты беларусы апярэдзілі грузавік "КАМАЗ-майстра" пад кіраваннем Дзмітрыя Сотнікава і амаль на тры з паловай - яго сукамандніка Эдуарда Нікалаева. Яшчэ два нашы экіпажы - Віталя Мурылёва і Аляксея Вішнеўскага сталі 4-м і 5-м адпаведна.
"Няпросты дзень. Мы даволі хутка накацілі Нікалаева, прайшлі яго ў марудным месцы ў камянях і зачапілі адзін з іх, атрымалі бакавы пракол. З таго моманту ўсю дарогу ехалі на падкачцы, але праблем не ўзнікла. Вельмі задаволены шынамі. У зоне нейтралізацыі мы зразумелі, што прайграём Сотнікаву дзве з паловай мінуты. З яе мы выйшлі няправільна і, пакуль вярталіся, прапусцілі Нікалаева наперад. Некалькі разоў набліжаліся да яго, але не маглі абысці яго, ехалі ў пыле. Атрымалася толькі бліжэй да фінішу", - сказаў Вязовіч.
Гэта перамога стала для флагманскага беларускага грузавіка другой на бягучым ралі-марафоне пасля поспеху на этапе пад нумарам два. У агульным заліку экіпаж Вязовіча займае другую пазіцыю, адстаючы ад лідзіруючага Сотнікава ўсяго на 25 сек. Заўтра ўдзельнікаў ралі чакае кальцавы этап са стартам і фінішам у Хоўдзе, працягласць спецучастка складзе 440 км. Усяго ў бягучым годзе "Шаўковы шлях" складаецца з 11 этапаў, пераможцы марафону вызначацца 15 ліпеня ва Улан-Батары.-0-