Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 мая 2022, 10:29

Вядучыя тэнісісты свету супраць адхілення беларусаў і расіян ад Уімблдона

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучыя тэнісісты планеты выступаюць супраць адхілення беларусаў і расіян ад удзелу ва Уімблдонскім турніры, паведамляе БЕЛТА.

Былы лідар сусветнага рэйтынгу брытанец Эндзі Марэй у інтэрв'ю Daily Mail адзначыў, што не падтрымлівае забарону арганізатараў Уімблдона для беларускіх і расійскіх тэнісістаў. Эндзі Марэй падкрэсліў, што спартсмены, якім забаранілі гуляць, трапілі ў вельмі складаную сітуацыю, для іх гэта несправядлівае рашэнне.

Яшчэ адна экс-першая ракетка планеты легендарны іспанскі тэнісіст Рафаэль Надаль заявіў журналістам, што яму шкада беларускіх і расійскіх калег. На яго думку, трэба, каб гэта сітуацыя вырашылася інакш, паколькі самі ігракі ні ў чым не вінаваты.

Трэці нумар сусветнага рэйтынгу грэк Стэфанас Цыцыпас таксама выказаўся супраць рашэння арганізатараў Уімблдона. "Ігракі не могуць кантраляваць тое, што адбылося. Нядобра, што ім не дазваляюць гуляць, яны не зрабілі нічога дрэннага, каб іх аўтаматычна дыскваліфікавалі", - цытуе словы тэнісіста выданне Greek City Times.

Уімблдонскі тэнісны турнір у гэтым годзе пройдзе з 27 чэрвеня па 10 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі