Фота з архіва
27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканка Джэсіка Пегула стала апошняй паўфіналісткай турніру WTA-1000 у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $8,9 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У заключным матчы чвэрцьфінальнай стадыі Пегула (4-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перайграла прадстаўніцу Вялікабрытаніі Эму Радукану (60) - 6:4, 6:7, 6:2. У паўфінале саперніцай амерыканкі будзе філіпінская тэнісістка Аляксандра Эала (140), якая сенсацыйна абыграла другую ракетку планеты польку Ігу Свёнтак.
У другім паўфінале лідар сусветнага рэйтынгу беларуска Арына Сабаленка згуляе з італьянскай тэнісісткай Ясмін Пааліні (7). Гэта будзе іх шостая сустрэча на турнірах пад эгідай WTA, у трох папярэдніх паядынках перамагала беларуска. На шляху да цяперашняга паўфіналу Арына Сабаленка па чарзе абыграла балгарку Вікторыю Томаву (64), румынку Алену-Габрыэлу Рузэ (102), кітаянку Чжэн Цыньвэнь (9) і амерыканку Даніэль Колінз (15), якая выйграла гэты турнір у 2024 годзе.
Miami Open - 2025 завершыцца 30 сакавіка, яго чэмпіёнка заробіць $1,2 млн і 1000 рэйтынгавых ачкоў.-0-