Фота ru.uefa.com
19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля завяршэння групавога этапу маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па футболе ў Славакіі сталі вядомы склады ўсіх чвэрцьфінальных пар, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым паядынку плэй-оф 21 чэрвеня былыя сапернікі беларускай "маладзёжкі" па кваліфікацыі кантынентальнага першынства футбалісты Партугаліі згуляюць з камандай Нідэрландаў. Услед за імі пераможцы папярэдняга маладзёжнага Еўра англічане сустрэнуцца з іспанцамі. У нядзелю, 22 чэрвеня, адбудуцца яшчэ два чвэрцьфінальныя матчы: Германія - Італія і Данія - Францыя. На папярэднім этапе толькі нямецкія футбалісты атрымалі тры вікторыі ў трох праведзеных сустрэчах, набраўшы 9 ачкоў з 9 магчымых. Паўфінальныя баталіі пройдуць 25 чэрвеня, а вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул адбудзецца 28 чэрвеня ў Браціславе.
Два гады таму маладзёжнае кантынентальнае першынство трэці раз выйгралі англічане, якія перамаглі ў фінале іспанцаў (1:0). Часцей за іншых маладзёжны чэмпіянат Еўропы выйгравалі футбалісты Іспаніі і Італіі, у якіх па пяць тытулаў. Па тры залатыя ўзнагароды ў зборных СССР, Англіі і Германіі, па два - у Чэхіі і Нідэрландаў, па адным разе чэмпіёнамі станавіліся каманды Венгрыі, Швецыі, Францыі і Югаславіі. Маладзёжная зборная Беларусі ў 2011 годзе стала ўладальнікам бронзы.-0-