Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лютага 2022, 10:37

Вядомы пары раўнда плэй-ін чэмпіянату Беларусі па хакеі

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы склад абедзвюх пар кваліфікацыйнага раўнда за права гуляць у плэй-оф беларускай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Апошнюю пуцёўку ў кваліфікацыйны раўнд забраў "Брэст", які абышоў хакеістаў "Магілёва". За выхад у плэй-оф экстралігі брастаўчане паспрачаюцца з найлепшай камандай ніжняй шасцёркі турніру - "Дынама-Маладзечна". Калектывы правядуць серыю да дзвюх перамог, першы матч процістаяння адбудзецца 27 лютага ў Маладзечне.

Другую пару раўнда плэй-ін склалі "Хімік" і "Лакаматыў", якія занялі па выніках "рэгуляркі" 8-я і 9-я месцы адпаведна. Стартавы матч гэтай дуэлі за права гуляць у Кубку Прэзідэнта пройдзе 28 лютага ў Наваполацку. Для "Магілёва" і "Ліды" сезон 2021/2022 завершаны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі