Фота з архіва
12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аршанскі "Вітэн" зраўнаваў лік у залатой серыі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля дамашняга паражэння ў першым матчы ад "Сталіцы" (4:5) 11 чэрвеня аршанцы змаглі перамагчы на пляцоўцы мінскага спартыўнага комплексу "Уручча" таксама з мінімальнай перавагай- 3:2. Трэці паядынак серыі да трох перамог пройдзе 15 чэрвеня ў Оршы. Гэтыя сапернікі ў 2014 годзе ўжо сустракаліся ў фінальнай серыі, і тады "сталічнікі" перамаглі з агульным лікам 3:2, заваяваўшы свой першы чэмпіёнскі тытул. Усяго "Сталіца" шэсць разоў брала золата, у тым ліку і ў трох папярэдніх сезонах запар, у "Вітэна" пяць чэмпіёнскіх тытулаў, апошні з якіх быў заваяваны ў 2021 годзе.
Пасля дзвюх сустрэч бронзавай серыі таксама нічыя - 1:1. У першай гульні гомельскі ВРЗ у сябе дома абыграў "Мінск" з лікам 3:1, а 10 чэрвеня мінчане на сваёй арэне ўзялі рэванш з рэзультатам 4:1. Вырашальны паядынак за бронзу 36-га нацыянальнага першынства адбудзецца 14 чэрвеня ў Гомелі.
У залатой серыі мінулага сезона "Сталіца" перамагала ВРЗ (3:0) і шосты раз стала чэмпіёнам краіны. Столькі ж тытулаў у "Дарожніка". Бронзу заваяваў "Вітэн", які ў серыі за трэцяе месца двойчы перайграў "Мінск".-0-