Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 чэрвеня 2020, 09:44

"Вітэн" выйшаў у фінал чэмпіянату Беларусі па міні-футболе і згуляе з ВРЗ

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аршанскі "Вітэн" стаў другім фіналістам чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным матчы паўфінальнай серыі аршанцы перамаглі 3 чэрвеня на сваёй пляцоўцы цяпер ужо экс-чэмпіёна краіны "Сталіцу" з рэзультатам 4:2. На 9-й мінуце гульні лік адкрыў Антон Гусакоў, а потым хет-трык аформіў Арцём Рось. У складзе гасцей вызначыліся Алег Гарбенка і Мікалай Грыцына. У першым паўфінальным паядынку "Вітэн" у сябе дома выйграў з мінімальнай перавагай 1:0, а потым у Мінску "Сталіца" перамагла ў авертайме з лікам 9:7.

Таксама 3 чэрвеня ў другім вырашальным паядынку паўфінальнай серыі спартсмены гомельскага ВРЗ перайгралі землякоў з БЧ з рэзультатам 2:1. У іх стартавай сустрэчы паўфінальнай серыі ВРЗ таксама выйграў з лікам 2:1, а потым БЧ узяў рэванш - 5:2.

Фінальная серыя за чэмпіёнскі тытул паміж ВРЗ і "Вітэнам" да трох перамог пачнецца 7 чэрвеня, другі матч адбудзецца 11 чэрвеня, трэці паядынак пройдзе 14 чэрвеня.

Матчы за бронзавыя медалі паміж БЧ і "Сталіцай" адбудуцца 8 і 12 чэрвеня.

У мінулым сезоне сваю трэцюю залатую ўзнагароду заваявала "Сталіца", якая абыграла ў фінальнай серыі ВРЗ (3:1). Уладальнікам бронзавых узнагарод стаў "Вітэн", ён перамог у серыі за трэцяе месца БЧ (2:1).

Самым тытулаваным клубам з'яўляецца мінскі "Дарожнік", які шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. у "Лідсельмаша" чатыры залатыя ўзнагароды, па тры - у "Вітэна", "Мінска", МАПІДа і "Сталіцы".-0

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі