Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 верасня 2020, 10:12

"Вітэн", ВРЗ і "Сталіца" ідуць без страт пасля трох тураў чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля трох тураў 32-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе без страт ідуць усе прызёры мінулага першынства, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючы чэмпіён краіны аршанскі "Вітэн" у трэцім туры нечакана значна перайграў у гасцях "Мінск" - 8:1. Хет-трык у гэтай сустрэчы аформіў Арцём Рось. Сярэбраны прызёр мінулага першынства гомельскі ВРЗ упэўнена перамог на сваёй пляцоўцы гасцей з "Барысава-900" з лікам 4:1. Уладальнікі бронзавых узнагарод спартсмены "Сталіцы" ва ўпартай барацьбе на выездзе вырвалі перамогу ў гомельскага БЧ - 5:4. Пасля першага тайма мінчане выйгравалі з лікам 4:0, а потым чыгуначнікі змаглі аднавіць парытэт, але за чатыры мінуты да фінальнай сірэны Міхаіл Грыцына забіў свой чацвёрты мяч у гэтай сустрэчы і прынёс перамогу сваёй камандзе. Рэзультаты астатніх матчаў трэцяга тура: "Ахова-Дынама" (Мінск) - "Дынама-БНТУ" (Мінск) - 4:0, "Дарожнік" (Мінск) - "Ліда" - 2:2, "УУС-Дынама" (Гродна ) - ЦКК - 1:1.

У актыве "Вітэна", ВРЗ і "Сталіцы" па 9 ачкоў з 9 магчымых, у БЧ - 6 заліковых балаў, "Ахова-Дынама" і ЦКК набралі па 4 ачкі. Галоўным няўдачнікам стартавага адрэзка новага сезона стаў "Мінск", які прайграў усе тры свае паядынкі. Спіс найлепшых снайпераў турніру ўзначальваюць Міхаіл Грыцына ("Сталіца") і Павел Кніга (БЧ), якія забілі па пяць мячоў.

У чацвёртым туры сустракаюцца:

26 верасня

"Барысаў-900" - ЦКК, ВРЗ - "Ахова-Дынама", "Ліда" - "Мінск", "Вітэн" - БЧ;

27 верасня

"Сталіца" - "УУС-Дынама", "Дынама-БНТУ" - "Дарожнік".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі