Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 красавіка 2019, 09:16

Віталь Радзівонаў пакінуў пасаду спартыўнага дырэктара ФК БАТЭ

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы ў мінулым беларускі форвард Віталь Радзівонаў 3 красавіка пакінуў пасаду спартыўнага дырэктара ФК БАТЭ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе барысаўскай каманды.

Выхаванец віцебскага футбола Віталь Радзівонаў выступаў у складзе БАТЭ з 2006 па 2018 год і стаў лепшым бамбардзірам каманды за ўсю гісторыю, забіўшы 162 мячы ў розных турнірах. Разам з партнёрамі ён 12 разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі, 6 разоў выйграваў Суперкубак і тройчы - Кубак краіны. Завяршыўшы актыўную кар'еру ў 2017 годзе, Віталь Радзівонаў стаў спартыўным дырэктарам барысаўскага клуба.

Пакідаючы гэту пасаду, 35-гадовы Віталь Радзівонаў адзначыў велізарны ўклад у яго станаўленне Анатоля Капскага, які пайшоў з жыцця ў 2018 годзе. Ён таксама паведаміў, што цяпер хоча крыху адпачыць, а потым паспрабаваць сябе ў новай сферы дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі