26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віталь Мутко прыпыніў сваю дзейнасць на пасадзе прэзідэнта Расійскага футбольнага саюза (РФС). Аб гэтым ён завіў пасля пасяджэння выканкама РФС, паведамляе БЕЛТА.
Такое рашэнне віцэ-прэм'ер урада Расіі прыняў з-за маючых адбыцца судовых разбораў у Спартыўным арбітражным судзе (CAS) у Лазане ў сувязі з рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) аб яго пажыццёвай дыскваліфікацыі ўдзелу ў Алімпіядах. "На перыяд маіх судовых разбораў я прыпыняю дзейнасць у РФС на шэсць месяцаў", - заявіў Віталь Мутко.
МАК у пачатку снежня пажыццёва адхіліў Віталя Мутко ад удзелу ў Алімпіядах у любой якасці. Рашэнне было прынята, грунтуючыся на расследаванні камісіі Дзяніса Освальда, якая пераправярала допінг-пробы расійскіх атлетаў на дамашніх Гульнях у Сочы ў 2014 годзе.
Прэс-служба Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) у сваю чаргу ў афіцыйнай заяве падзякавала кіраўніку РФС "за адказны крок і выкананую работу па падрыхтоўцы да чэмпіянату свету". Віталь Мутко выказаў жаданне пакінуць пасаду кіраўніка арганізацыйнага камітэта маючага адбыцца турніру. Сусветны футбольны форум пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года.-0-