7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе РЦАП па зімовых відах спорту "Раўбічы" стартаваў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сезоне "Снежнага снайпера" 2024/25 прынялі ўдзел больш як 14 тыс. дзяцей, на рэспубліканскі фінал адабраліся 168 лепшых юных спартсменаў, якія сталі пераможцамі першага (раённага) і другога (абласнога і Мінскага гарадскога) этапаў спаборніцтваў. Удзельнікі фіналу вызначаць мацнейшых у трох узроставых катэгорыях: малодшай (2014-2015 гады нараджэння), сярэдняй (2012-2013 гады нараджэння) і старэйшай (2010-2011 гады нараджэння). На цырымоніі адкрыцця турніру дзяцей вітала тытулаваная беларуская біятланістка Ганна Сола.

"Вітаем у біятлоннай сям'і, вы вялікія малайцы, што выбралі сцяжыну спорту. Вас чакае шмат цікавага, але каб дасягнуць высокіх рэзультатаў, вам давядзецца вельмі шмат працаваць. Памятайце, што побач з вамі заўсёды будуць людзі, якія будуць любіць вас і дапамагаць вам. Усім удачы, жадаю быць моцнымі не толькі на трасе, але і ў жыцці", - сказала Ганна Сола.
Таксама яна адзначыла, што "Снежны снайпер" - гэта свята не толькі для дзяцей, але і для ўсіх аматараў біятлона. "Класна, што ў нас у краіне праводзяцца такія спаборніцтвы. Калі я выходзіла на размінку, назірала за дзецьмі і гледачамі, стала вельмі прыемна. Гледзячы на тэхніку некаторых удзельнікаў, становіцца спакойна за наш рэзерв. Вядома, сёння перамагчы змогуць не ўсе, але галоўнае ў спорце - гэта шлях, з часам ва ўсіх усё атрымаецца", - дадала спартсменка.

7 лютага ў "Раўбічах" вызначацца пераможцы ў спрынтарскіх гонках, у нядзелю ўдзельнікі рэспубліканскага фіналу разыграюць медалі ў мас-стартах і змешаных эстафетах.-0-
Фота Сяргея Шэлега