Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 мая 2022, 09:01

Вілейка і Лагойск прымаюць адборачныя этапы турніру "Скураны мяч"

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Вілейцы і Лагойску стартуюць абласныя адборачныя этапы рэспубліканскага турніру юных футбалістаў "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Вілейцы барацьбу за выхад у фінал пачнуць гаспадары спаборніцтваў, а таксама каманды з Нясвіжа, Салігорска, Смалявічаў, Узды і Барысава. У Лагойску згуляюць каманды з Жодзіна, а таксама Капыльскага, Уздзенскага, Барысаўскага, Вілейскага і Любанскага раёнаў. У мінулым сезоне ў рэспубліканскім фінале "Скуранога мяча" выступілі 32 мацнейшыя каманды з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія прайшлі сіта адборачных турніраў.

Турнір "Скураны мяч" упершыню быў праведзены ў Савецкім Саюзе ў 1964 годзе, прычым першым пераможцам усесаюзнага фіналу стала мінская каманда "Чайка". Пасля распаду СССР спаборніцтвы юных футбалістаў у Беларусі былі ўзноўлены ў 1997 годзе. У іх могуць удзельнічаць толькі тыя юнакі, якія не займаюцца ў спецыялізаваных футбольных школах і акадэміях.

Арганізатарамі спаборніцтваў з'яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" і БРСМ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі