Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 жніўня 2021, 11:37

Вікторыя Азаранка завяршыла выступленне на турніры ў Цынцынаці

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (15-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам $1,8 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/8 фіналу экс-першая ракетка планеты сустракалася з цяперашнім лідарам сусветнага рэйтынгу аўстралійкай Эшлі Барці і прайграла - 0:6, 2:6.

На старце адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка ўпэўнена перайграла ў дзвюх партыях расійскую тэнісістку Людмілу Самсонаву (52) - 6:2, 6:3, а ў 1/16 фіналу таксама ў двух сэтах выйграла ў амерыканкі Алісан Рыск (37) - 6:2, 7:5.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка, трэцяя ракетка свету Арына Сабаленка ў 1/16 фіналу ўступіла ў трохсэтавым паядынку іспанскай тэнісістцы Пауле Бадосе Хіберт (31) - 7:5, 2:6, 6:7 (4:7). Беларуска Аляксандра Сасновіч (90) у 1/32 фіналу прайграла брытанцы Хізер Уотсан (67) - 2:6, 6:3, 1:6.

У чвэрцьфінале парнага разраду Аляксандра Сасновіч і расіянка Ганна Блінкова перамаглі іспанскі дуэт Паула Бадоса Хіберт / Сара Сарыбес-Торма - 4:6, 6:4, 10:3.

Турнір у Цынцынаці завершыцца 22 жніўня. Гэтыя спаборніцтвы з'яўляюцца праверкай сіл перад апошнім у сезоне турнірам серыі "Вялікага шлема" - адкрытым чэмпіянатам ЗША. У гэтым годзе US Open пройдзе ў Нью-Ёрку з 30 жніўня па 11 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі