Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 жніўня 2021, 10:04

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Цынцынаці

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (15-ы нумар сусветнага рэйтынгу) атрымала другую перамогу запар на турніры катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам $1,8 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/16 фіналу Вікторыя Азаранка выйграла ў двух сэтах у амерыканкі Алісан Рыск (37) - 6:2, 7:5. У першым раўндзе адзіночнага разраду экс-першая ракетка свету ўпэўнена перайграла ў дзвюх партыях расійскую тэнісістку Людмілу Самсонаву (52) - 6:2, 6:3. У матчы за выхад у чвэрцьфінал беларуска сустрэнецца з цяперашнім лідарам сусветнага рэйтынгу аўстралійкай Эшлі Барці.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка, трэцяя ракетка свету Арына Сабаленка ў 1/16 фіналу ўступіла ў трохсэтавым паядынку іспанскай тэнісістцы Пауле Бадосе Хіберт (31) - 7:5, 2:6, 6:7 (4:7).

У 1/8 фіналу парнага разраду Аляксандра Сасновіч і расіянка Ганна Блінкова перайгралі бельгійку Элізэ Мертэнс  і прадстаўніцу Кітайскага Тайбэя Се Шувэй - 7:5, 5:7, 10:5.

Вікторыя Азаранка і амерыканка Джэсіка Пегула ў матчы за выхад у чвэрцьфінал уступілі бразільска-канадскаму тандэму Луіза Стэфані / Габрыэла Даброўскі - 4:6, 6:4, 7:10.

Турнір у Цынцынаці завершыцца 22 жніўня. Гэтыя спаборніцтвы з'яўляюцца праверкай сіл перад апошнім у сезоне турнірам серыі "Вялікага шлема" - адкрытым чэмпіянатам ЗША. У гэтым годзе US Open пройдзе ў Нью-Ёрку з 30 жніўня па 11 верасня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі