ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 24 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 жніўня 2021, 10:14

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу турніру ў Цынцынаці

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (15-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова стартавала на турніры катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам $1,8 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым раўндзе адзіночнага разраду экс-першая ракетка свету ўпэўнена перайграла ў дзвюх партыях расійскую тэнісістку Людмілу Самсонаву (52) - 6:2, 6:3. Паядынак доўжыўся 1 гадзіну 11 мінут. У 1/16 фіналу Вікторыя Азаранка сустрэнецца з амерыканкай Алісан Рыск (37).

Беларуска Аляксандра Сасновіч у 1/32 фіналу ўступіла ў трохсэтавым паядынку брытанскай тэнісістцы Хізэр Уотсан (67) - 2:6, 6:3, 1:6. У другім раўндзе брытанка згуляе з лідарам сусветнага рэйтынгу аўстралійкай Эшлі Барці.
Яшчэ адна беларуская тэнісістка трэцяя ракетка свету беларуска Арына Сабаленка стартуе з 1/16 фіналу, дзе яе саперніцай будзе іспанка Паўла Бадоса Хіберт (31).

У стартавым матчы парнага разраду Аляксандра Сасновіч і расіянка Ганна Блінкова перамаглі амерыканскі дуэт Хейлі Картэр / Сабрына Сантамарыя - 7:5, 6:4. У 1/8 фіналу Сасновіч і Блінкова будуць сапернічаць з бельгійкай Элізэ Мертэнс і прадстаўніцай Кітайскага Тайбэя Се Шувэй.

Вікторыя Азаранка і амерыканка Джэсіка Пегула ў 1/16 фіналу абыгралі ўкраінку Людмілу Кічанок і японку Макота Нінамія - 6:2, 2:6, 10:6. Сёння Азаранка і Пегула ў матчы за выхад у чвэрцьфінал будуць сапернічаць з бразільска-канадскай парай Луіза Стэфані / Габрыэла Даброўскі.

Турнір у Цынцынаці завершыцца 22 жніўня. Гэтыя спаборніцтвы з'яўляюцца праверкай сіл перад апошнім у сезоне турнірам серыі "Вялікага шлема" - адкрытым чэмпіянатам ЗША. У гэтым годзе US Open пройдзе ў Нью-Ёрку з 30 жніўня па 11 верасня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі