Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 красавіка 2019, 14:33

Вікторыя Азаранка ўзнялася на 50-е месца ў рэйтынгу WTA

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка ўзнялася на 50-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), Арына Сабаленка па-ранейшаму ў першай дзясятцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тыдзень таму Вікторыя Азаранка знаходзілася на 61-й пазіцыі, а пасля выхаду ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" у нямецкім Штутгарце перамясцілася на 11 радкоў вышэй, маючы 1100 заліковых балаў. Арына Сабаленка засталася на 10-м месцы (3520 ачкоў), Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 34-й пазіцыі (1495), Вера Лапко займае 70-е месца (803).

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Наомі Осака (Японія) - 6151 ачко,

2. Петра Квітава (Чэхія) - 6015,

3. Сімона Халеп (Румынія) - 5682,

4. Ангеліка Кербер (Германія) - 5220,

5. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5111,

6. Эліна Світоліна (Украіна) - 4921,

7. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4765,

8. Слоан Стывенс (ЗША) - 4386,

9. Эшлі Барці (Аўстралія) - 4275,

10. Арына Сабаленка ( Беларусь) - 3520.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) па-ранейшаму па-за канкурэнцыяй серб Новак Джокавіч. З беларускіх тэнісістаў лепшы Ілья Івашка, у якога 118-я пазіцыя (484 балы).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11160,

2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 7765,

3. Аляксандр Звераў (Германія) - 5770,

4. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 5590,

5. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 5085,

6. Кевін Андэрсан (ПАР) - 4115,

7. Кеі Нішыкоры (Японія) - 3780,

8. Хуан Марцін дэль Потра (Аргенціна) - 3225,

9. Джон Ізнер (ЗША) - 3085,

10. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 3030.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі