Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Усе навіны

Вікторыя Азаранка ў трох сэтах перайграла Дамініку Цыбулкаву і выйшла ў 1/32 фіналу турніру ў Маямі

Спорт 21.03.2019 | 09:43

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (46-ы нумар рэйтынгу WTA) паспяхова стартавала на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $9 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/64 фіналу Вікторыя Азаранка ўчора сустракалася са славацкай тэнісісткай Дамінікай Цыбулкавай (35) і выйграла першы сэт з лікам 6:2. У другой партыі саперніца ўзяла рэванш - 6:3, а ў вырашальным сэце беларуска праявіла характар і ўзяла верх - 6:4. Паядынак працягваўся 2 гадзіны 32 мінуты. Наступнай саперніцай Вікторыі Азаранка будзе французская тэнісістка Каралін Гарсія (21). Вікторыя Азаранка тройчы выйгравала турнір у Маямі (2009, 2011, 2016).

Пазней у барацьбу ў адзіночным разрадзе ўступяць яшчэ тры беларускі. Вера Лапко (64) згуляе з францужанкай Алізэ Карнэ (53), саперніца Аляксандры Сасновіч (36) вызначыцца пасля завяршэння кваліфікацыйнага этапу. Дзявятая ракетка планеты Арына Сабаленка пачне турнір з другога раўнда, дзе згуляе з пераможцай матчу паміж аўстралійскай тэнісісткай Айлай Тамлянавіч (40) і Аннай-Ленай Фрыдзам з Германіі.

У першым крузе мужчынскай часткі спаборніцтваў беларус Ілья Івашка (110) сустрэнецца з італьянцам Томасам Фабіяна (90).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.