Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 верасня 2021, 10:55

Вікторыя Азаранка прайшла ў трэці раўнд US Open

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка (19-ы нумар сусветнага рэйтынгу) атрымала другую перамогу на старце адкрытага чэмпіянату ЗША ў тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

1 верасня ў паядынку 1/32 фіналу экс-першая ракетка планеты абыграла ў дзвюх партыях італьянскую тэнісістку Ясмін Пааліні (99) - 6:3, 7:6 (7:1). Сустрэча прадаўжалася 1 гадз 45 мін. У трэцім раўндзе беларуска сустрэнецца з іспанкай Гарбінье Мугурусай (10). У першым матчы US Open Вікторыя Азаранка ўпэўнена перамагла ў дзвюх партыях чэшку Тэрэзу Марцінцову (60) - 6:4, 6:0.

У 1/64 фіналу мужчынскага турніру беларус Ілья Івашка (53) абыграў амерыканца Тэніса Сандгрэна (91) - 7:6 (7:3), 6:3, 6:4. Наступным сапернікам Івашкі будзе канадскі тэнісіст Вашэк Поспішыл (58).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі