Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лютага 2023, 18:32

Вікторыя Азаранка прайграла ў 1/8 фіналу турніру ў Дубаі

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісткі праводзяць сёння чарговыя сустрэчы на турніры катэгорыі WTA-1000 у Дубаі з прызавым фондам $2,7 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першай на корт выйшла Вікторыя Азаранка (14-ы нумар сусветнага рэйтынгу), якая ў паядынку за выхад у чвэрцьфінал уступіла амерыканцы Мэдзісан Кіз (23) - 2:6, 1:6. У першым крузе Азаранка выйграла ў расіянкі Настассі Паўлючэнкавай (732) - 6:3, 7:5, а ў 1/16 фіналу была мацнейшай за прадстаўніцу ЗША Аманду Анісімаву (35) - 4:6, 6:4, 7:6 (7:5). Наступнай саперніцай Кіз будзе пераможца матчу паміж казахстанскай тэнісісткай Аленай Рыбакінай (10) і амерыканкай Кока Гаўф (6), якая на папярэднім этапе абыграла беларуску Аляксандру Сасновіч (43) - 6:0, 6:4.

Пазней другая ракетка свету Арына Сабаленка сустрэнецца з латвійскай тэнісісткай Аленай Астапенка (20). У 1/16 фіналу Сабаленка разграміла амерыканку Ларын Дэвіс (49) - 6:0, 6:1.

У 1/8 фіналу парнага разраду Аляксандра Сасновіч і кітаянка Сюй Іфань прайгралі амерыкана-канадскаму тандэму Бэтані Матэк-Сандс / Лэйла Фернандэс - 6:3, 1:6, 11:13.

Спаборніцтвы ў Дубаі фінішуюць 25 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі