Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лютага 2021, 10:31

Вікторыя Азаранка прайграла на старце Australian Open

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка (13-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пацярпела паражэнне ў першым матчы адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, які праходзіць на кортах "Мельбурн-Парку", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу экс-першая ракетка планеты ўступіла ў дзвюх партыях амерыканцы Джэсіцы Пегула (61) - 5:7, 4:6. Гульня прадаўжалася 1 гадзіну 38 мінут. Вікторыя Азаранка выйгравала Australian Open двойчы запар - у 2012-м і 2013 гадах.

Таксама сёння беларуска Аляксандра Сасновіч (92) сустрэнецца з эстонкай Анет Кантавейт (22). Учора сёмая ракетка свету Арына Сабаленка перамагла славацкую тэнісістку Вікторыю Кужмаву (100) - 6:0, 6:4. У 1/32 фіналу беларуска згуляе з расіянкай Дар'яй Касаткінай (75).

У мужчынскім адзіночным разрадзе беларус Ілья Івашка (110) сустрэнецца сёння з расіянінам Раманам Сафіуліным (183). Напярэдадні яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (79) перамог у 1/64 фіналу француза Бенуа Пера (28) - 6:2, 2:6, 7:6 (7:5), 7:5. Наступным сапернікам беларуса будзе расійскі тэнісіст Аслан Карацаў (114).

Агульны прызавы фонд цяперашняга аўстралійскага першынства складзе $55,2 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па $2,1 млн. Australian Open - 2021 завершыцца 21 лютага. У мінулым годзе пераможцай жаночага турніру аўстралійскага першынства ўпершыню стала Сафія Кенін з ЗША, а ў мужчын свой восьмы чэмпіёнскі тытул заваяваў серб Новак Джокавіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі