Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 жніўня 2018, 09:28

Вікторыя Азаранка перамагла на старце тэніснага турніру ў Цынцынаці

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 87-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйшла ў другі раўнд на турніры катэгорыі "Прэм'ер" з прызавым фондам $2,8 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Учора ў стартавым раўндзе Вікторыя сустракалася з 25-й ракеткай планеты іспанкай Карлай Суарэс Навара і выйграла ў трохсэтавым паядынку. У пачатку першай партыі гульня ішла як роўная, пры ліку 2:2 іспанка загуляла мацней і пайшла ў адрыў - 5:2. Вікторыя змагла сабрацца і дагнала саперніцу, выйграўшы 3 геймы запар - 5:5. Затым справа дайшла да тай-брэйка, у якім больш паспяховай аказалася Суарэс Навара. У другім сэце Азаранка згуляла больш упэўнена і выйграла яго з вынікам 6:2. У вырашальнай партыі Вікторыя адразу захапіла ініцыятыву і павяла 3:0. Пасля гэтага апанентка змагла аднавіць раўнавагу - 4:4, Азаранка ўсё ж дабілася перамогі - 6:4. Матч працягваўся 2 гадзіны 30 мінут.

Пазней Аляксандра Сасновіч (36-ы нумар рэйтынгу WTA) завершыць гульню са славацкай тэнісісткай Вікторыяй Кужмавай (56), Арына Сабаленка (34) будзе сапернічаць з брытанкай Ёханай Контай (39).

Турнір на адкрытых хардавых кортах Цынцынаці фінішуе ў нядзелю, 19 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі