Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лютага 2019, 16:16

Вікторыя Азаранка перамагла на старце тэніснага турніру ў г. Акапулька

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка паспяхова стартавала на турніры ў мексіканскім Акапулька, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым матчы парнага разраду Вікторыя Азаранка і кітаянка Сайсай Чжэн перамаглі амерыкана-чылійскі тандэм Сабрына Сантамарыя / Алекса Гуарачы - 7:6 (7:3), 6:3.

На старце адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка сустрэнецца з амерыканскай тэнісісткай Даніэль Колінз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі