Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 мая 2019, 10:39

Вікторыя Азаранка паднялася на 44-е месца, Арына Сабаленка пакінула топ-10 рэйтынгу WTA

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка паднялася на 44-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тыдзень таму Вікторыя Азаранка займала 51-ю пазіцыю, а пасля выхаду ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Рыме паднялася на 7 прыступак, маючы 1260 ачкоў. Арына Сабаленка няўдала выступіла ў Рыме і страціла месца ў першай дзясятцы сусветнага рэйтынгу. Цяпер яна на 11-м месцы і мае 3500 ачкоў. Аляксандра Сасновіч займае 32-ю пазіцыю (1550 ачкоў), Вера Лапко знаходзіцца на 101-м радку (616).

Першая дзясятка рэйтынгу WTA:

1. Наомі Осака (Японія) - 6486 ачкоў,

2. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5685,

3. Сімона Халеп (Румынія) - 5533,

4. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 5405,

5. Ангеліка Кербер (Германія) - 5095,

6. Петра Квітава (Чэхія) - 5055,

7. Слоан Стывенс (ЗША) - 4552,

8. Эшлі Барці (Аўстралія) - 4430,

9. Эліна Світоліна (Украіна) - 3967,

10. Серэна Уільямс (ЗША) - 3521.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі