
7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На адкрытых грунтавых кортах у амерыканскім Чарлстане прадаўжаецца штогадовы жаночы тэнісны турнір Credit One Charleston Open 2023, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У чацвер паядынак трэцяга круга правяла наша Вікторыя Азаранка, якая раней выбіла з барацьбы за тытул амерыканку Слоан Стывенс. У адной восьмай фіналу саперніцай беларускі, якая была пасеяна на турніры пад 6-м нумарам, стала расіянка Ганна Калінская, яна займае 70-ы радок сусветнага рэйтынгу. Аднак справіцца з менш статуснай апаненткай Азаранка не ўдалося, паражэнне ў дзвюх партыях - 4:6, 6:7.
Таксама ўдзел у турніры ў Чарлстане прымала яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч, якая была вымушана спыніць выступленне ўжо ў першым раўндзе. Крыўдзіцелькай нашай тэнісісткі стала Сафія Кенін з ЗША. Другая ракетка свету Арына Сабаленка знялася з Charleston Open да яго старту з-за пашкоджання, атрыманага на папярэднім турніры.-0-