Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 верасня 2018, 15:56

Вікторыя Азаранка не змагла дагуляць чвэрцьфінальны матч на турніры ў Токіа

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (63-і нумар рэйтынгу WTA) не змагла прабіцца ў паўфінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Токіа з прызавым фондам $799 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім чвэрцьфінале Азаранка сустракалася з італьянкай Камілай Джорджы (37) і пры ліку 5:3 на карысць саперніцы знялася з турніру з-за дрэннага самаадчування.

На старце спаборніцтваў Вікторыя выйграла ў японкі Курумі Нара (125) - 6:4, 7:5, а потым абыграла аўстралійку Эшлі Барці (17) - 6:4, 6:2.

У паўфінале Каміла Джорджы сустрэнецца з 7-й ракеткай планеты Наомі Осакай з Японіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі