Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2021, 09:06

Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч выйшлі ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч выйшлі ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША) і сустрэнуцца на гэтай стадыі спаборніцтваў адна з адной, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандра Сасновіч нанесла паражэнне Сімоне Халеп - 7:5, 6:4. Беларуская спартсменка ўпершыню з 2019 года выйграла тры матчы запар, пакінуўшы ўбаку дзвюх саперніц з топ-25 рэйтынгу WTA. Ва ўпартым паядынку Аляксандра Сасновіч змагла пакінуць за сабой чатыры з дзевяці брэйк-пойнтаў. Таксама на рахунку мінчанкі тры двайныя памылкі. Сімоне Халеп удаўся адзін эйс. Яна зрабіла два з шасці брэйк-пойнтаў і дапусціла адну двайную памылку.

Двухразовая пераможца турніру ў Індыян-Уэлсе Вікторыя Азаранка спыніла турнірны рух чэшкі Петры Квітавай - 7:5, 6:4. На рахунку беларускі дзевяць эйсаў, пяць двайных памылак і шэсць з 11 рэалізаваных брэйк-пойнтаў. Чэшская спартсменка выйграла чатыры з 12 брэйк-пойнтаў, зрабіла сем двайных памылак і тры эйсы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі