Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 сакавіка 2021, 14:39

Вікторыя Азаранка без барацьбы выйшла ў 1/16 фіналу турніру ў Маямі

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці раўнд турніру катэгорыі WTA 1000 у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $3,2 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/32 фіналу беларуска, якая займае 15-е месца ў сусветным рэйтынгу, павінна была сустрэцца з нямецкай тэнісісткай Лаурай Зігемунд, у якой 59-я пазіцыя, але саперніца знялася з турніру з-за траўмы. У 1/16 фіналу Вікторыя Азаранка згуляе з пераможцай матчу паміж яшчэ адной прадстаўніцай Германіі Анжэлікай Кербер (26-ы нумар рэйтынгу WTA) і мексіканкай Рэнатай Сарасуа (147). Вікторыя Азаранка з'яўляецца трохразовай пераможцай Miami Open (2009, 2011, 2016).

Восьмая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка ў паядынку 1/32 фіналу сёння вечарам сустрэнецца з балгарскай тэнісісткай Цветанай Піронкавай (131), якая ў вырашальным матчы кваліфікацыі перамагла беларуску Вольгу Гаварцову (143). У 2019 годзе Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс выйгралі парны разрад гэтых спаборніцтваў.

Турнір у Маямі завершыцца 3 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі