11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вікторыя Азаранка (61-ы нумар у рэйтынгу WTA) атрымала запрашэнне выступіць у асноўнай сетцы на прэстыжным тэнісным турніры ў Токіа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Раней экс-першая ракетка свету двойчы даходзіла да паўфіналу (2010 і 2011 гады) на гэтых спаборніцтвах. У Токіа плануюць прыехаць многія ігракі, якія вядуць барацьбу за тое, каб трапіць у падагульняючы турнір сезона.
Сетка турніру катэгорыі Premier разлічана на 24 ігракі і чатыры пераможцы з кваліфікацыі. Першыя чатыры сеяныя тэнісісткі прапускаюць першы круг. Пераможца атрымлівае 470 ачкоў у залік рэйтынгу WTA.
Турнір у Токіа пройдзе з 17 па 23 верасня.
Як паведамлялася, Вікторыі Азаранка пасля выступлення на Адкрытым чэмпіянаце ЗША, дзе яна дайшла да трэцяга круга, удалося палепшыць свае пазіцыі ў рэйтынгу WTA, але на дасягнутым мінчанка спыняцца не мае намеру.-0-