ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 27 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 студзеня 2020, 09:54

Віктар Лукашэнка сустрэўся з беларускімі спартсменамі на Гульнях у Лазане

Фота НАК Беларусі
Фота НАК Беларусі

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віктар Лукашэнка сустрэўся з беларускімі спартсменамі на зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Лазане, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктарам Лукашэнкам сустрэлася ў вёсцы атлетаў з беларускімі спартсменамі, якія прымаюць удзел у III зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях.

На гэты момант у комплексе Vortex размяшчаецца каманда лыжнікаў, якая рыхтуецца да стартаў у гонках класічным стылем.

Юныя атлеты і валанцёры беларускай каманды расказалі кіраўніцтву НАК краіны аб умовах пражывання, харчаванні і медыцынскім абслугоўванні ў сучасным будынку, які быў пабудаваны перад пачаткам Гульняў.

Беларуская дэлегацыя азнаёмілася таксама з некаторымі спартыўнымі аб'ектамі III зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў.

На лядовай арэне Лазаны (Lausanne Skating Arena) былі разыграны медалі ў шорт-трэку. Разам з беларускай дэлегацыяй за спаборніцтвамі назіраў і двухразовы алімпійскі чэмпіён па лёгкай атлетыцы, член МАК Валерый Барзоў.

У Vaudoise Аrena беларуская дэлегацыя ўбачыла пераканаўчую перамогу зборнай Расіі па хакеі над Даніяй (лік 9:0, на карысць расіян).

У час наведвання аб'ектаў юнацкіх Алімпійскіх гульняў Віктар Лукашэнка адзначыў развітую спартыўную інфраструктуру горада, станоўчыя эмоцыі балельшчыкаў і ўдзельнікаў на арэнах Гульняў. На яго думку, арганізатарам удалося стварыць утульную спартыўную і святочную атмасферу для мацнейшых юных атлетаў з усяго свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі