Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 лютага 2020, 13:12

Віктар Лукашэнка: медалі зімовай юнацкай Алімпіяды - вынік работы з'яднанага калектыву

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медалі, заваяваныя беларускімі спартсменамі на ІІІ зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях, - вынік работы з'яднанага калектыву спартсменаў, іх трэнераў і бацькоў. Гэта адзначыў у час цырымоніі ўшаноўвання прызёраў спаборніцтваў першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узнагароды Гульняў у Лазане заваявалі Ілья Корзун, які выйграў "золата" ў хакеі 3х3, і Юлія Кавалеўская, на рахунку якой "брона" ў біятлоне.

"Паважаныя Ілья і Юлія, прыміце шчырыя віншаванні з узнагародамі зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў. У першую чаргу яны - ваша заслуга, ваша старанная праца. Але думаю, што не было б гэтых медалёў, калі б не зладжаная работа ўсёй каманды: трэнерскага штаба, вашых родных і блізкіх, сяброў. Спадзяюся, што ўзнагароды зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў стануць для вас пачаткам вялікай кар'еры ў спорце высокіх дасягненняў", - павіншаваў спартсменаў Віктар Лукашэнка.

"Вы дастойны высокіх месцаў. І тым, хто заваяваў медалі, і тым, хто не змог трапіць на п'едэстал, жадаю моцнага здароўя, удачы на гэтым няпростым, але ганаровым шляху. Вы павінны разумець, што калі мы можам вам нечым дапамагчы, нашы дзверы заўсёды адкрыты", - адзначыў першы віцэ-прэзідэнт НАК.

"Ад імя кіраўніцтва Прэзідэнцкага спартыўнага клуба выказваю словы ўдзячнасці за вашу цяжкую працу. Хачу падзякаваць за выступленне не толькі нашым медалістам, але і тым, хто ўнёс свой уклад у гэты вялікі вынік: бацькам, трэнерам, родным і блізкім, усёй камандзе. Упэўнены, з кімсьці з вас мы яшчэ сустрэнемся на цырымоніі ўручэння стыпендый Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У вас наперадзе вялікі шлях у выбраным напрамку", - адзначыў намеснік старшыні цэнтральнага савета - выканаўчы дырэктар Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Андрэй Карповіч.

Цырымонія ўшаноўвання медалістаў ІІІ зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2020 года, якія прайшлі ў Лазане з 9 па 22 студзеня, адбылася 18 лютага ў Зале алімпійскай славы НАК.

Беларусь на Гульнях была прадстаўлена ў пяці відах спорту: біятлон (тры юнакі і тры дзяўчыны), гарналыжны спорт (адзін юнак), канькабежны спорт (два юнакі і дзве дзяўчыны), лыжныя гонкі (два юнакі і дзве дзяўчыны), хакей з шайбай - турнір 3х3 (чатыры юнакі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі