ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 мая 2023, 17:06

Віктар Касцючонак стаў галоўным трэнерам мінскага "Юнацтва"

Віктар Касцючонак. Фота junost.hockey.by
Віктар Касцючонак. Фота junost.hockey.by

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўным трэнерам хакейнага мінскага "Юнацтва" назначаны Віктар Касцючонак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.

Пагадненне са спецыялістам разлічана на адзін сезон. Трэнерскую кар'еру Касцючонак пачаў у 2014 годзе менавіта ў "Юнацтве", дзе працаваў памочнікам Міхаіла Захарава. Таксама Віктар Паўлавіч уваходзіў у трэнерскія штабы казахстанскай "Сарыяркі" (2015/16, 2018/19), маскоўскага "Спартака" (2017/18) і ханты-мансійскай "Югры" (2019-2022). У 2019 і 2022 гадах Касцючонак станавіўся чэмпіёнам расійскай Вышэйшай хакейнай лігі. У мінулым сезоне спецыяліст працаваў памочнікам галоўнага трэнера ў хабараўскім "Амуры".

З'яўляючыся іграком, Касцючонак выступаў за "Юнацтва", "Ладу", "Аўтамабіліст", "Спартак", "Амур" і мінскае "Дынама" - хакеіст тройчы выйграваў нацыянальнае чэмпіёнства і аднойчы быў прызнаны лепшым абаронцам экстралігі. Усяго за "Юнацтва" Касцючонак правёў 504 матчы, у якіх набраў 231 (64 + 167) рэзультатыўны бал. У спісе рэкардсменаў клуба па колькасці гульняў за каманду займае другое месца. У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі Касцючонак згуляў 169 матчаў на міжнародных турнірах, у тым ліку на сямі чэмпіянатах свету і зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі