Марына Літвінчук. Фота Мінспорту
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія весляры на байдарках і каноэ трыумфальна завяршылі выступленні на Спартыўных гульнях краін БРІКС у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Фінальную рысу пад спаборніцкай праграмай падвялі на дыстанцыі 5 км. У заездзе байдарачнікаў першым фінішаваў наш Уладзіслаў Кравец, гэта асабістае золата стала для спартсмена трэцім у Казані пасля перамог на пяцісотцы і тысячы. У жанчын у гэтым відзе беларускамі аказаліся заняты абодва верхнія радкі: Марына Літвінчук святкавала чарговую перамогу, Уладзіслава Скрыганава фінішавала другой.
У каноэ-адзіночак сярод мужчын роўных не было нашаму Івану Патапенку, які на мінулым тыдні стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы ў гэтай дысцыпліне. Залаты медаль Гульняў БРІКС на самай доўгай дыстанцыі ў канаістак заваявала беларуска Кацярына Семянцова.
Раней у суботу на вяслярным канале адбыліся заезды на 200 м сярод змешаных пар. У байдарцы-двойцы нашы Аляксей Місючэнка і Уладзіслава Скрыганава выйгралі серабро, а Маргарыта Ткачова і Дзмітрый Натынчык - бронзу. У каноэ-двойцы беларусы Аляксандр Зубок і Іна Нядзелькіна сталі трэцімі.-0-