Фота з архіва
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Лагойскім раёне завяршыліся традыцыйныя адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па веласпорце на шашы памяці Барыса Бальшакова, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У мужчынскай групавой гонцы на 150 км лепшы рэзультат паказаў Сяргей Шаўчэнка з веласіпеднага клуба "Мінск", другое і трэція месцы занялі Аляксей Шманцар і Уладзімір Гарахавік. У жаночай гонцы на 96 км першай фінішавала прадстаўніца Гомельшчыны Ірына Чуянкова, серабро і бронзу адпаведна заваявалі Ангеліна Краско і Настасся Кіпцікава. Перамогі сярод юніёраў атрымалі гродзенец Ілья Янкоўскі і Хрысціна Яглінская з Гомельскай вобласці.
Таксама на выхадных былі разыграны медалі чэмпіянату і першынства Беларусі ў парных гонках на 25 км. Золата ў мужчын заваявалі Марк Грынкевіч і Яўген Каралёк (Гродзенская вобласць), у дзяўчат роўных не было Ксеніі Шынкарэнка і Паліне Конрад (Магілёўская вобласць). У маладзёжным заліку першынствавалі Мікіта Тур і Кірыл Гуцко з Гомельскай вобласці, сярод юніёраў перамаглі мінчане Ілья Альховік і Арсеній Кашавой, а ў юніёрак лепшымі сталі Яна Данілюк і Вольга Гаўрыльчык з Брэсцкай вобласці.-0-