Фота Pixabay
4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На дарогах Гродзенскай вобласці стартаваў галоўны ўнутраны турнір для беларускіх веласіпедыстаў - чэмпіянат краіны па веласпорце на шашы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Праграму спаборніцтваў адкрылі гонкі з раздзельнага старту, спартсмены вызначылі мацнейшых у трох узроставых катэгорыях: элітнай, маладзёжнай (U23) і юніёрскай (U18). Чэмпіёнам Беларусі ў індывідуальнай гонцы сярод мужчын стаў Яўген Каралёк, які пераадолеў дыстанцыю 30 кіламетраў за 37 мін 38,42 сек. Марк Грынкевіч уступіў пераможцу 17 сек., бронзавы прызёр Ягор Шпакоўскі адстаў ад Каралька амаль на мінуту.
У жаночай гонцы з раздзельнага старту на 25 км лепшы рэзультат паказала Ганна Церах (35:02,22), усяго на дзевяць секунд лідар нацыянальнай каманды перасягнула час Настассі Кіпцікавай. Тройку прызёраў замкнула Аліна Абраменка з пройгрышам чэмпіёнцы больш за дзве мінуты. У спаборніцтвах спартсменаў не старэйшых за 23 гады перамогі атрымалі Кірыл Гуцко і Ірына Чуянкова, а сярод юніёраў першынствавалі Мікіта Бабовіч і Дар'я Гарадко.
5 ліпеня на дарогах паблізу Гродна адбудуцца змешаныя камандныя эстафеты. Медалі чэмпіянату Беларусі разыграюць шасцёркі, якія складаюцца з трох мужчын і трох жанчын. Агульная дыстанцыя - 50 км. У суботу пройдуць гонкі з агульнага старту ў юніёраў, а на нядзелю запланаваны групавыя гонкі сярод эліты і моладзі. Жанчыны пераадолеюць 120 км, мужчыны - 180 км. Разам з беларускімі гоншчыкамі ўдзел у турніры па-за конкурсам прымаюць спартсмены з Расіі.-0-