Сцяг Субота, 11 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 студзеня 2025, 13:24

Веласіпедыстка Церах перамагла на чэмпіянаце Расіі ў шматдзённай гонцы па ачках

Фота з архіва НАК Беларусі
Фота з архіва НАК Беларусі
11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Ганна Церах стала пераможцам чэмпіянату Расіі ў шматдзённай гонцы па ачках, які прайшоў на веладроме "Лакасфінкс" у Санкт-Пецярбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Спаборніцтвы з удзелам мацнейшых спартсменаў Расіі і Беларусі складаліся з шасці этапаў. Лідар нашай жаночай каманды Ганна Церах атрымала перамогі ў чатырох гонках, а таксама двойчы паказвала другія рэзультаты. У падагульняючым агульным заліку беларуска набрала 68 ачкоў і стала ўладальніцай золата.Тройку прызёраў дапоўнілі Валерыя Валгонен і Паліна Даньшына з Санкт-Пецярбурга.

Што датычыцца іншых прадстаўніц нашай краіны, то Паліна Конрад заняла ў шматдзённай гонцы сёмае месца, Ксенія Шынкарэнка - 11-я, Ангеліна Соліна размясцілася следам за ёю, а Таісія Насковіч, Валерыя Сцепанец і Ірына Чуянкова фінішавалі на пазіцыях з 15-й па 17-ю. У юніёрскім заліку беларуска Хрысціна Яглінская стала 14-й.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі