Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 красавіка 2018, 15:52

Васьміразовая алімпійская чэмпіёнка па лыжным спорце Б'ёрген аб'явіла аб завяршэнні кар'еры

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нарвежка Марыт Б'ёрген, якая восем разоў была ўдастоена тытула алімпійскай чэмпіёнкі, аб'яўвіла аб завяршэнні кар'еры, паведамляе ТАСС.

37-гадовая спартсменка адзначыла, што ёй не хапае матывацыі для таго, каб цалкам выкласціся ў маючым адбыцца сезоне.

Пасля Алімпіяды-2018 у Пхёнчхане Б'ёрген стала самым тытулаваным спартсменам - як сярод жанчын, так і сярод мужчын - у гісторыі зімовых Алімпійскіх гульняў.

Марыт Б'ёрген з'яўляецца ўладальніцай 15 алімпійскіх медалёў: васьмі залатых, чатырох сярэбраных і трох бронзавых. Па колькасці заваяваных узнагарод вышэйшай вартасці яна зраўнавалася з двума суайчыннікамі - біятланістам Уле-Эйнарам Б'ёрндаленам і лыжнікам Б'ёрнам Дэлі, але абышла абодвух па агульнай колькасці алімпійскіх медалёў. Лыжніца з'яўляецца 18-разовай чэмпіёнкай свету і чатырохразовай уладальніцай Кубка свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі