ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 22 чэрвеня 2021
Мінск Малавоблачна +31°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 мая 2021, 16:25

Васіліна Хандошка выйграла бронзу ЧЕ па артыстычным плаванні

Васіліна Хандошка. Фота insidesynchro.org
Васіліна Хандошка. Фота insidesynchro.org

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Васіліна Хандошка выйграла бронзу чэмпіянату Еўропы па артыстычным плаванні сярод салістак у тэхнічнай праграме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Медаль спаборніцтваў, якія праходзяць у Будапешце (Венгрыя) ёй прынесла ацэнка суддзяў 87,7173 бала. Перамагла ў гэтым відзе праграмы ўкраінка Марта Федзіна - 91,8445 бала. Серабро - у грачанкі Евангеліі Платаніёці - 89,2897 бала.

У адвольнай праграме ў салістак беларуская спартсменка заняла чацвёртае месца - 90,2333 бала. Перамогу святкавала расіянка Варвара Субоціна - 96,4333 бала. Другое месца ў Марты Федзінай - 93,7000 бала. Грачанка Евангелія Платаніёці зноў стала бронзавым прызёрам - 90,8000 бала.

Спаборніцтвы па артыстычным плаванні прадоўжацца ў сталіцы Венгрыі да 15 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі