Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 ліпеня 2021, 09:22

Васілеўскі і Манро выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду турніру ў Бастадзе

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі і амерыканец Нікалас Манро выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру катэгорыі АТР-250 у шведскім Бастадзе з прызавым фондам 419,4 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

13 ліпеня ў матчы 1/8 фіналу Васілеўскі і Манро за паўтары гадзіны перамаглі ў дзвюх партыях манакска-славацкі тандэм Рамен Арнеадо / Ігар Зеленай - 7:6 (7:5), 6:4.

У чвэрцьфінале беларуска-амерыканскі дуэт сустрэнецца з італьянска-іспанскай парай Марка Чэкітана / Раберта Карбальес Баэна.

Турнір у Бастадзе фінішуе 18 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі