Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 кастрычніка 2020, 12:49

Васілеўскі і Эрліх выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду тэніснага турніру ў Нур-Султане

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі і ізраільцянін Ёнатан Эрліх выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду на турніры ў Нур-Султане з прызавым фондам $273,3 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы першага раўнда беларуска-ізраільскі дуэт менш як за гадзіну абыграў у дзвюх партыях егіпецка-казахстанскі тандэм Махамед Сафват / Дзяніс Яўсееў - 6:3, 6:3.

Раней беларус Ягор Герасімаў (83-і нумар сусветнага рэйтынгу) прабіўся ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду спаборніцтваў у казахстанскай сталіцы і заўтра будзе сапернічаць з амерыканскім тэнісістам Фрэнсісам Ціяфа (64). У стартавым матчы спаборніцтваў у сталіцы Казахстана беларус перайграў паўднёваафрыканскага тэнісіста Лойда Харыса (80) - 6:3, 3:6, 7:6 (7:3).

Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік (331) у 1/16 фіналу адзіночнага разраду турніру ў грэчаскім Іракліёне перамог у двух сэтах італьянца Франчэска Форці (428) - 7:5, 6:4. У 1/8 фіналу беларус сустрэнецца з грэкам Петрасам Цыцыпасам (1050). У чвэрцьфінальным матчы парнага разраду Уладзімір Ігнацік і румынскі тэнісіст Мірча-Александру Жэкан згуляюць з чэшскім дуэтам Вацлаў Шафранек / Робін Штанек.

Турнір у Нур-Султане і Іракліёне завершыцца 1 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі