Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 чэрвеня 2021, 10:21

Васілеўскі і Эрліх перамаглі на старце парнага разраду тэніснага турніру ў Мальёрцы

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Андрэй Васілеўскі і ізраільскі тэнісіст Ёнатан Эрліх паспяхова стартавалі ў парным разрадзе турніру катэгорыі АТР-250 у іспанскай Мальёрцы з прызавым фондам 720 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/8 фіналу беларуска-ізраільскі тандэм абыграў у двух сэтах іспанскі дуэт Марк Лопес / Хаўмэ Муньяр - 6:2, 6:2.

У 1/16 фіналу турніру ў брытанскім Істбарне сапернікам беларускага тэнісіста Ягора Герасімава (72-і нумар сусветнага рэйтынгу) будзе француз Жо-Вілфрыд Тсонга (83). Яшчэ адзін беларус Ілья Івашка (87) сёння згуляе з брытанцам Элістэрам Грэем, у якога 1133-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу.

Спаборніцтвы ў Істбарне і Мальёрцы завершацца 26 чэрвеня, пасля чаго наймацнейшыя тэнісісты планеты адправяцца ў Лондан, дзе 28 чэрвеня на кортах Уімблдона стартуе трэці ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі