ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 верасня 2021, 10:18

Варатар мінскага "Дынама" Аляксей Коласаў стаў лепшым іграком дня ў КХЛ

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Варатар мінскага "Дынама" Аляксей Коласаў стаў лепшым іграком дня ў КХЛ. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным Telegram-канале лігі, паведамляе БЕЛТА.

У паядынку супраць "Трактара", які мінчане ўпэўнена выйгралі з лікам 5:0, 19-гадовы варатар упершыню ў сезоне аформіў шатаўт. Па ходзе сустрэчы ў Чэлябінску ён адбіў 31 кідок. За Аляксея Коласава прагаласаваў 81 працэнт балельшчыкаў.

Мінскае "Дынама" займае 11-ы радок у турнірнай табліцы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. "Зубры" атрымалі чатыры перамогі ў сямі сустрэчах і зарабілі восем ачкоў. Наступны матч каманда Крэйга Вудкрафта правядзе 22 верасня ў Екацярынбургу супраць мясцовага "Аўтамабіліста". Матч пачнецца ў 17.00 па мінскім часе. Паядынак будзе паказаны ў прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі